Рэктар БДУ пажадаў жанчынам "кожны дзень бачыць мужчынскія справы"

07/03/2019 - 17:22

Рэктар БДУ Андрэй Кароль запісаў відэавіншаванне з Міжнародным жаночым днём 8 сакавіка. У ім ён некалькі разоў пажадаў жанчынам быць крыніцай натхнення для мужчын, а таксама "кожны дзень бачыць мужчынскія справы".

Андрэю Каралю 46 гадоў. Ён з'яўляецца рэктарам БДУ з восені 2017 года, а да таго працаваў у Гродне, дзе быў рэктарам Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі