"Рэал" прайграў "Ювентусу", але выйшаў у паўфінал Лігі чэмпіёнаў

12/04/2018 - 06:18

11 красавіка адбыліся апошнія матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў па футболе.

Мадрыдскі "Рэал" саступіў "Ювентусу" — 1:3. Італьянцы вялі ў ліку "ўсухую" да 93-й хвіліны — 3:0. Аднак за фол у штрафной "Ювентуса" суддзя прызначыў пенальці. Італьянскія футбалісты кінуліся горача аспрэчваць яго рашэнне, у выніку чаго галкіпер "Ювентуса" Джанлуіджы Буфон атрымаў чырвоную картку і быў выдалены з поля. Пасля гэтага Крышціяну Раналду забіў італьянцам гол. 

Нягледзячы на паразу ў гульні, "Рэал" стаў паўфіналістам, бо перад гэтым атрымаў перамогу ў "Турыне" з лікам 3:0. 

Сустрэча "Баварыі" і "Севільі" скончылася ўнічыю — 0:0. У паўфінал выйшаў нямецкі клуб, які перад гэтым перамог у гасцях з лікам 2:1.

Такім чынам, у паўфінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць "Рома", "Ліверпуль", "Рэал", "Баварыя". 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі