"Рэал" і "Мілан" сталі першымі паўфіналістамі футбольнай Лігі чэмпіёнаў

19/04/2023 - 06:09
"Напалі" — "Мілан" / Reuters

Вызначыліся першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Мадрыдскі "Рэал" пасля хатняй перамогі над "Чэлсі" (2:0) з такім жа лікам выйграў і ў гасцях. "Мілан" выйграў у "Напалі" хатні паядынак (1:0), а на чужым полі згуляў унічыю (1:1).

У сераду стануць вядомыя яшчэ два паўфіналісты. "Інтэр" прыме "Бенфіку" (у першым матчы — 2:0), а "Баварыя" — "Манчэстар Сіці" (0:3).

Такім чынам, зусім магчыма, што ў 1/2 фіналу згуляюць адразу два клубы з італьянскага горада Мілан. І калі так станецца, яны сустрэнуцца паміж сабой.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі