Развітанне з рэжысёрам, мастацтвазнаўцам Аляксеем Стрэльнікавым пройдзе заўтра

20/12/2022 - 16:12

Развітанне з рэжысёрам, тэатральным крытыкам, мастацтвазнаўцам Аляксеем Стрэльнікавым адбудзецца заўтра, 21 снежня ў Мінску, паведамляе BY_culture.

Паніхіды пачнецца у 10:00 у храме Свята-Елісавецінскага манастыра па адрасе вул. Выгоцкага, 6. Развітанне пачнецца а 11-й гадзіне.

Аляксей будзе пахаваны на Лясных могілках у Мінску.

На мінулым тыдні стала вядома, што са Стрэльнікавым адбыўся няшчасны выпадак. Аляксею было 39 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі