Развітацца з Андрэем Турам прыйшоў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў (фота)

02/06/2016 - 11:29

2 чэрвеня ў Мінску ў адным з вучэбных карпусоў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшло развітанне з эканамістам Андрэем Турам. На яго прыйшлі кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, шэраг міністраў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў, старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра, кіраўнік Камітэта дзяржкантроля Леанід Анфімаў. Прыйшоў былы кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка.

Былы намеснік міністра эканомікі, экс-намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, доктар эканамічных навук памёр на 63-м годзе жыцця. Андрэя Тура пахаваюць на Усходніх могілках сталіцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі