Раварыст Васіль Кірыенка прынёс Беларусі золата II Еўрапейскіх гульняў

25/06/2019 - 13:50

Чарговы залаты медаль на ІІ Еўрапейскіх гульнях прынёс Беларусі раварыст Васіль Кірыенка. Сёння ён удзельнічаў у шашэйнай гонцы з раздзельным стартам. Яна прайшла па вуліцах Мінска.

Кірыенка праехаў дыстанцыю ў 28,6 кіламетра за 33 хвіліны і 3 секунды.

На другім месцы апынуўся партугалец Нэльсан Алівейра, які саступіў пераможцу 28 секундаў. Трэцяе месца заняў чэх Ян Барта.

У жаночай гонцы "золата" заваявала прадстаўніца Швейцарыі Марлен Ройзер. "Срэбра" атрымала Шантэл Блаак з Нідэрландаў, а "бронзу" — Хэйлі Сімандс з Вялікабрытаніі.

Найлепшы вынік сярод беларускіх раварыстак паказала Алёна Амялюсік, якая заняла пятае месца. Яна фінішавала праз паўтары секунды пасля Сімандс.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі