Ратавальнікі ў TikTok просяць беларусаў не выходзіць на лёд (глядзець з гукам)

07/01/2024 - 08:25

Дыялог ратавальніка і рыбака вачамі МНС / @mchs112.by

МНС паспрабаваў праз TikTok угаварыць рыбакоў не выходзіць на тонкі лёд. СММшчык апублікаваў відэа, у якім гутарка паміж ратавальнікам і рыбаком адбываецца ў фармаце дыялогу двух... коцікаў.

“Мы вас прасілі не выходзіць на лёд? СМСкі дасылалі?” — абураецца кот у касцы ратавальніка.

“Так, — сумна мяўкае кот у вязаным капялюшыку і з вудай. — Рыбкі захацелася...”.

Падпісанты ацанілі спробу сммшчыка знайсці падыход да рыбакоў і пачалі расказваць у каментарах гісторыі сваіх знаёмых, якіх ратавальнікі пераконвалі сысці з крыгі.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі