Агонь, фота ілюстрацыйнае / unsplash.com
На пажары ў Салігорску выратавалі чатырох чалавек, яшчэ 10 давялося эвакуяваць.
Гарэла кватэра на шостым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома. Калі ратавальнікі дабраліся да месца, яна ўжо палала адкрытым полымем. Людзі з кватэры ратаваліся на балконе. Пажарныя знялі іх і перадалі работнікам хуткай дапамогі. Яны шпіталізаваныя.
З кватэраў вышэйшых паверхаў падчас пажара вывелі 10 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Ніхто з эвакуяваных не пацярпеў. Прычына, праз якую здарыўся пажар, пакуль невядомая.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут