Расследаванне справы па факце знікнення Максіма Мархалюка працягнутае

27/11/2017 - 10:51

Следчы камітэт працягнуў да чатырох месяцаў тэрмін папярэдняга расследавання па крымінальнай справе па факце знікнення Максіма Мархалюка з вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна. Прычынай гэтага стала неабходнасць выканаць значны аб'ём следчых і іншых працэсуальных дзеянняў, паведамляецца на сайце Следчага камітэта.

Адзначаецца, што следчыя разам з супрацоўнікамі МУС, органамі мясцовага самакіравання, МНС, Мінабароны правялі вялікую працу, каб высветліць месцазнаходжанне зніклага хлопчыка.

Працягваецца пошук у меркаваным напрамку руху хлопчыка — па забалочанай мясцовасці ляснога масіву Нацыянальнага парка "Белавежская пушча". 

Мархалюка абвясцілі ў міжнародны вышук. Следчыя аналізуюць і правяраюць любую інфармацыю, у тым ліку тую, што з'яўляецца ў СМІ і інтэрнэце.

10-гадовы хлопчык 16 верасня пайшоў па грыбы ў пушчу і знік. У яго пошуках удзельнічалі мясцовыя жыхары, ратавальнікі, міліцыянеры, вайскоўцы, валанцёры і нават экстрасэнсы. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі