Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі з 2 беларускіх заводаў і дазволіў з 4

20/06/2017 - 14:44

Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў — ААТ "Лунінецкі малочны завод" і ААТ "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат" Браслаўскі філіял. Як паведамляецца на сайце расійскага ведамства, гэіа звязана з парушэннямі ветэрынарна-санітарных патрабаванняў ЕАЭС. Забарона пачынае дзейнічаць з 22 чэрвеня 2017 года.

Разам з тым Рассельгаснагляд зняў санкцыі з чатырох прадпрыемстваў Міншчыны, якія пастаўляюць ялавічыну і ялавічныя субпрадукты. Гэта ААТ "Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат", ААТ "Мінскі мясакамбінат", ААТ "Слуцкі мясакамбінат", ЗАТ "Агракамбінат Нясвіжскі". 

Расійскі бок спасылаецца на гарантыі Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Беларусі ды інфармацыю па ўкараненні электроннай ветэрынарнай сертыфікацыі прадукцыі з выкарыстаннем ФГІС "Меркурый". 

Акрамя таго, за выяўленыя парушэнні Рассельгаснагляд уводзіць узмоцнены лабараторны кантроль за прадукцыяй наступных прадпрыемстваў:

— ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі філіял "Скідзельская птушкафабрыка";

— ААТ "Александрыйскае";

— ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат" Валожынскі філіял;

— ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат" Вілейскі філіял;

— ААТ "Ашмянскі мясакамбінат".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі