Рассельгаснагляд: 30% прадукцыі Беларусь увозіць па-за пунктамі пропуску

22/09/2016 - 19:48

Каля 30% прадукцыі з Беларусі ідзе ў абыход часовых кантрольных пунктаў пропуску, якія паставіў Рассельгаснагляд. Расійскае ведамства спасылаецца на аналіз звестак са сваіх пунктаў пропуску і статыстыкі, абнародаванай Мінсельгасхарчам Беларусі.

Рассельгаснагляд нагадвае, што ўся прадукцыя з Беларусі павінна праходзіць праз гэтыя пункты пропуску. Аднак калі ўлічыць звесткі, якія падаў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў, то атрымоўваецца, што каля 30% прадукцыі ідзе ў абыход кантролю.

Рассельгаснагляд заяўляе пра факты фальсіфікату, ўвозу забароненай прадукцыі (напрыклад, з краін ЕС), парушэнні харчовай бяспекі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі