Расійскую тэнісістку Марыю Шарапаву дыскваліфікавалі на два гады

08/06/2016 - 17:44

Расійскую тэнісістку Марыю Шарапаву адхілілі ад прафесійнага тэніса на два гады. Адпаведнае рашэнне прыняў антыдопінгавы камітэт Міжнароднай федэрацыі тэніса.

Дыскваліфікацыя набыла моц з 26 студзеня 2016 года. Тады ў Шарапавай узялі допінг-пробу, якая паказала наяўнасць забароненага прэпарата — мельдонію. Шарапава мае права аспрэчыць гэтае рашэнне ў Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане.

Мельдоний быў прызнаны забароненым прэпаратам 1 студзеня 2016 года. Тым не менш, у шмат якіх спартоўцаў быў выяўлены гэты прэпарат. Таму ВАДА прыняло рашэнне, якая мінімальная канцэнтрацыя прэпарата ў арганізме прызнаная дапушчальнай. Калі проба, здадзеная да 1 сакавіка 2016 года, пакажа менш за 1 мікраграм мельдонію ў пробе, гэта будзе лічыцца дапушчальным паказчыкам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі