Расійскія вайскоўцы праходзяць падрыхтоўку на пяці палігонах у Беларусі

10/04/2023 - 11:35
Расійскія вайскоўцы на палігоне ў Беларусі / / t.me/modmilby/

Расійскія вайскоўцы праходзяць падрыхтоўку на пяці палігонах у Беларусі. Пра гэта паведаміў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. У панядзелак ён прыляцеў у Беларусь і сустракаўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам.

Па словах Шайгу, палігоны абсталяваны і забяспечаны ўсім неабходным, а колькасць беларускіх афіцэраў-інструктараў ён назваў "дастатковай". Яшчэ 31 сакавіка Лукашэнка паведаміў, што расійскіх вайскоўцаў у Беларусі на палігонах трэніруюць 500 беларускіх афіцэраў. У Мінабароны пасля заявілі, што іх нават больш.

Падчас сустрэчы з расійскім міністрам абароны Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў РБ знаходзіцца "некалькі тысяч расійскіх вайскоўцаў". Сяргей Шайгу назваў іх "дастаткова вялікай групоўкай"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі