Расійскі тэнісіст паказаў гледачам непрыстойны жэст на матчы US Open

31/08/2019 - 14:58

Расійскі тэнісіст Данііл Мядзведзеў адзначыўся неспартовымі паводзінамі падчас матчу трэцяга раунда US Open, які гуляў з іспанцам Фелісіяна Лопесам. Як паведамляе sports.ru, ён прайграў сваю падачу пры ліку 3:4 і занадта нервова на гэта зрэагаваў: вырваў ручнік з рук болбоя, а потым кінуў ракетку ў бок суддзі. Пасля Мядзведзеў распачаў славесную перапалку з суддзёй.

Ён таксама падчас партыі сакрастычна апладаваў гледачам, якія падтрымлівалі яго саперніка, а пры ліку 5:5 пасля прайгранага розыгрышу паказаў трыбунам сярэдні палец.

Матч супраць Лопеса расіянін усё ж выйграў —  7:6 (7:1), 4:6, 7:6 (9:7), 6:4. Ён сказаў, што чым болей гледачы паказваюць сваё абурэнне яго паводзінамі, тым болей ён выйграе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі