Расійскі міністр: Перамовы паміж "МАЗам" і "КамАЗам" ужо не актуальныя

28/02/2016 - 18:18

Перамовы паміж "МАЗам" і "КамАЗам" перасталі быць актуальнымі. Пра гэта ў праграме "Контуры" тэлеканала АНТ паведаміў міністр прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Дзяніс Мантураў. Сюжэт быў паказаны ў тэлеэфіры ўвечары 28 лютага.

Гаворкі пра стварэнне холдынгу паміж беларускай і расійскай кампаніямі ішлі некалькі гадоў. Апошнім разам прыкладнай датай яго стварэння называўся 2014 год.

Мантураў патлумачыў, што перамовы страцілі актуальнасць, бо працэс "крыху зацягнуўся". Па словах расійскага чыноўніка, беларускае кіраўніцтва хацела знайсці максімальна эфектыўнае рашэнне. Але, кажа расійскі міністр, у акцыянеры "КамАЗа" ўжо ўвайшоў "Даймлер", і тут рэалізуюцца новыя праекты.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі