Расійскі генерал завітаў на рэпетыцыю ваеннага парада ў Мінску (фота)

01/07/2019 - 19:00

Увечары 1 ліпеня ў беларускай сталіцы на праспекце Пераможцаў каля стэлы "Мінск — горад-герой" прайшла генеральная рэпетыцыя ваеннага парада. Ён пройдзе 3 ліпеня на Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Сярод прысутных на рэпетыцыі быў расійскі генерал, Герой Расіі Аляксандр Жураўлёў. Ён ваяваў у Сірыі, з мінулага года камандуе войскамі Заходняй вайсковай акругі Узброеных сіл РФ. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі