Расійскі дрон атакаваў будынак НАН Украіны, людзі ратаваліся ад агню праз вокны

28/09/2026 - 15:50

Пажар у Акадэміі навук Украіны / hromadske

Расійскі дрон пацэліў у будынак Нацыянальнай акадэміі навук Украіны ў цэнтры  Кіева. Там пачаўся пажар.

Як паведамляе hromadske, гаворка ідзе пра будынак НАН Украіны, размешчаны на вуліцы Уладзімірскай у Шаўчэнкаўскім раёне. Кіраўнік раённай дзяржадміністрацыі заявіў, што ў выніку атакі ёсць траўмаваныя і загінулыя. Загінула жанчына, на цяперашні час вядома пра чатырох пацярпелых. У сацсеткі трапіла відэа, як людзі, спрабуючы выратавацца ад агню ў будынку, лезуць на прываконне, адкуль іх спрабуюць забраць ратавальнікі.

Супрацоўніца Прэзідыума НАН Украіны Вольга Атаманенка ў каментары hromadske расказала, што ў момант атакі выйшла з корпуса на абедзенны перапынак. Большасць работнікаў установы, паводле яе, заставаліся ўнутры. Цяпер некалькі супрацоўнікаў НАН не выходзяць на сувязь.

Пажар у Акадэміі навук Украіны / hromadske
Пажар у Акадэміі навук Украіны / hromadske

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі