Расійскі апазіцыянер: Лукашэнка абменьвае зняволеных на дэталі для самалёта

22/09/2024 - 08:42

Ілля Яшын

Беларускі рэжым абменьвае палітвязняў на дэталі для самалэтаў, сказаў падчас сустрэчы ў Вільнюсе расійскі апазіцыянер Ілля Яшын. Яго словы прыводзіць "Наша Ніва".

“Як мне патлумачылі, ён літаральна абменьвае людзей на дэталі для самалётаў. У яго праблема з “Белавія”, і яму трэба чыніць самалёт, яму патрэбныя нейкія дэталі, якія ён не можа атрымаць праз санкцыі. І ён літаральна абменьвае жывых людзей на дэталі для самалётаў. Але зразумелая справа, што ні Марыю Калеснікаву, ні Ціханоўскага, ні Бабарыку ні на якія дэталі ён не абмяняе. Ну, значыць, Пуцін хай на яго націсне. Яны там потым разбяруцца”, — сказаў Яшын.

Ён не назваў крыніцы, на якія спасылаецца, робячы гэта сцвярджэнне.

Ілля Яшын — расійскі апазіцыянер, які быў вызвалены падчас масштабнага абмена зняволенымі паміж Расіяй і краінамі Захаду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі