Расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага арыштавалі на 30 сутак

13/06/2017 - 07:48

Сіманаўскі раённы суд Масквы 12 чэрвеня арыштаваў апазіцыянера Аляксея Навальнага на 30 сутак, паведамляюць СМІ. Яго прызналі вінаватым у паўторным парушэнні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства.

Падчас пасяджэння адвакат Навальнага Вадзім Кобзеў прасіў перапынак хаця б на гадзіну, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы. Аднак суддзя дала на гэта толькі дзесяць хвілінаў.

У панядзелак, калі адзначаўся Дзень Расіі, у Маскве, Санкт-Пецярбургу ды іншых гарадах на пратэстных акцыях было затрымана больш за 1000 чалавек. Самога Навальнага паліцыянты схапілі ў пад'ездзе яго дома, калі палітык ішоў на вулічную акцыю. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі