Расіяне збіраюцца вазіць нафту на "Нафтан" па чыгунцы

24/05/2019 - 18:16

Расіяне збіраюцца вазіць нафту на "Нафтан" па чыгунцы. Гэта мусіць дапамагчы загрузіць магутнасці нафтаперапрацоўчага завода на 100%, інфармуе БЕЛТА. Намеснік беларускага прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка распавёў пра тое, што расійскі бок на працягу тыдня адпрацуе пастаўкі нафты па чыгунцы.

Як вядома, праблемы ўзніклі ў красавіку пасля з'яўлення ў трубаправодзе "Дружба" няякаснай нафты. Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы мусілі знізіць загрузку сваіх магутнасцяў.  Мазырскі НПЗ ужо забяспечаны якаснай нафтай, а вось для "Нафтана" часова даводзіцца шукаць альтэрнатыўныя варыянты. Ляшэнка адзначыў, што тэхнічныя магчымасці для прыёму нафты па чыгунцы ёсць.

Беларусь спадзяецца атрымаць ад Расіі кампенсацыю за страты, панесеныя з-за сітуацыі з няякаснай нафтай. Прэм'ер Сяргей Румас пасля перамоваў у Маскве з кіраўніком расійскага ўраду заявіў, што Расія гатовая вырашаць гэтую праблему. Але беларусы яшчэ працягваюць падлікі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі