Расіяне нанеслі ракетны ўдар па Селідаве, трапілі ў шпіталь і шматпавярховік

14/02/2024 - 08:54

Наступствы абстрэлу шпіталя ў Селідаве / @VadimFilashkin_donoda

Расіяне ў ноч на сераду атакавалі горад Селідава ў Данецкай вобласці, піша Hromadske са спасылкай на мясцовыя ўлады.

Першы ўдар па горадзе нанеслі яшчэ напярэдадні позна ўвечары. Расіяне трапілі ў пяціпавярховік, у адным з пад'ездаў былі разбураныя 12 кватэр. Пацярпелі двое дзяцей (2016 і 2007 гадоў нараджэння). Ратавальная аперацыя працягваецца — пад заваламі яшчэ могуць быць людзі.  

Яшчэ адзін удар па Селідаве расіяне нанеслі прыкладна ў гадзіну ночы. У выніку гэтай атакі быў пашкоджаны корпус шпіталя. Пачаўся пажар. Пацыентаў Селідаўскага шпіталя — іх было каля ста — перавезлі ў шпіталі суседніх гарадоў.

Усяго ў выніку начнога абстрэлу горада, паводле інфармацыі мясцовых уладаў, загінулі 3 чалавекі, у тым ліку дзіця. Яшчэ 12 чалавек, у тым ліку 4 дзіцяці, атрымалі раненні. Пашкоджаныя 9 шматкватэрных жылых дамоў.

Пасля абстрэлу шпіталя пачаўся пажар / тут і далей фота @VadimFilashkin_donoda

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі