Заўзятары зборнай Расіі на Еўрапейскіх гульнях прывезлі ў Мінск робата Кузьму. Ён пасяліўся ў “Доме Масквы” і не адмаўляецца паразмаўляць з усімі ахвотнымі.
Кузьма заклікае заўзець за сваю краіну, прадракае Расіі ўсе залатыя медалі і ўмее казаць: “Расія — наперад!”