Расіяне няўдала наступалі пад Вугледарам і страцілі дзясяткі адзінак тэхнікі

02/11/2023 - 15:58

Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Раніцай 2 лістапада расійскія войскі няўдала наступалі пад Вугледарам і страцілі дзясяткі адзінак тэхнікі. Пра гэта паведаміў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён адзначыў, што ўкраінскія байцы спынілі атаку і "нанеслі ворагу цяжкія страты", у расіян "шмат забітых і параненых".

Ёсць фота- і відэапацверджанне знішчэння не менш за 10 адзінак расійскай тэхнікі. Сярод іх — некалькі БМП і 3 танкі — адзін Т-80БВ і два Т-72Б3.

Украінскі журналіст Юрый Бутусаў піша, што "склалася крытычная сітуацыя" каля Аўдзееўкі і "ўзнікла рэальная пагроза страціць горад". Па яго інфармацыі, расіяне прасунуліся на поўначы ад горада, перайшлі чыгунку і замацоўваюцца там, каб працягнуць рух.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі