Расіяне абстралялі Славянск у Данецкай вобласці: загінулі шэсць чалавек

14/04/2023 - 18:31
Абстрэл Славянска / facebook.com/pavlokyrylenko.donoda

14 сакавіка расіяне абстралялі Славянск Данецкай вобласці. Ракетныя ўдары прыпалі на жылыя кварталы.

Як паведамляе hromadske.ua, былі разбураныя некалькі шматкватэрных дамоў, пашкоджаная школы. Загінулі прынамсі шэсць чалавек, яшчэ 17 — параненыя. З-пад завалаў аднаго з дамоў выратавалі дзіця, але яно памерла па дарозе ў лякарню.

Па словах журналістаў, у горадзе чулі не менш за пяць выбухаў. Гучныя выбухі чулі таксама ў суседнім Краматорску і Канстанцінаўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі