Расія ўдарыла па Дняпры: разбураны дом, ёсць загінулыя і дзясяткі пацярпелых

25/04/2026 - 12:19

Ратавальнікі эвакуююць пацярпелых у выніку абстрэлу людзей / Олександр Ганжа / Дніпропетровська ОДА (ОВА)

У выніку начнога ўдару па Дняпры часткова разбураны чатырохпавярховы жылы дом. Па даных кіраўніка Днепрапятроўскай АВА (абласной ваеннай адміністрацыі) Аляксандра Ганжы, загінулі не менш за тры чалавекі, пацярпеў 21, сярод іх ёсць дзеці. На месцы працягваецца разбор завалаў і пошукавыя працы.

Таксама ноччу атакам беспілотнікаў падверглася Адэса. Кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Кіпер паведаміў пра двух пацярпелых і пашкоджанні жылой забудовы і прыпортовай інфраструктуры.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што пад удар трапілі некалькі рэгіёнаў краіны, а кіраўнік МУС Ігар Кліменка ўдакладніў, што атацы падвергліся восем абласцей. У горадзе Нежын Чарнігаўскай вобласці загінулі два чалавекі, у Харкаўскай вобласці пацярпелі чацвёра, уключаючы паўтарагадовае дзіця.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі