Расія падтрымае кандыдатуру беларускі Алены Купчыной на пасаду генсека АБСЕ

17/04/2017 - 16:46

Расія падтрымае кандыдатуру беларускі Алены Купчыной на пасаду генеральнага сакратара Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Пра гэта стала вядома 17 красавіка па выніках сустрэчы расійскага міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова і пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры АБСЕ Купчыной. “Была абмеркавана праблематыка АБСЕ, уключна з ходам конкурсу на замену яе Генеральнага сакратара. З расійскага боку выказана падтрымка беларускаму кандыдату”, — паведамляе прэс-служба МЗС Расіі.

Пра тое, што Алена Купчына, экс-намеснік міністра замежных спраў, пасол нашай краіны ў Аўстрыі — кандыдат на пасаду генсека АБСЕ, стала вядома месяц таму. Паўнамоцтвы дзейнага генеральнага сакратара Ламберта Дзаньера заканчваюцца ў канцы чэрвеня сёлета.

Пасля таго, як у Мінску 25 сакавіка адбыліся масавыя затрыманні, некаторыя эксперты выказвалі меркаванне, што шанцы Купчыной на абранне генсекам АБСЕ зменшыліся. Сярод іншых кандыдатаў — былы еўракамісар Штэфан Фюле.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі