Расія не хоча залежаць ад тарыфаў Беларускай чыгункі

08/03/2017 - 07:36

Расія не хоча залежаць ад тарыфаў Беларускай чыгункі, а таксама чыгункі Літвы. З гэтай мэтай пабудуюць тры новыя паромы, якія звяжуць Калінінградскую вобласць і астатнюю расійскую тэрыторыю, піша газета "Коммерсант".

Два паромы на лініі Балтыйск — Усць-Луга дзейнічаюць з 2006 года. Іх спішуць, а на змену прыйдуць новыя паромы, рашэнне пра іх будаўніцтва было прынятае вясной мінулага года. Іх агульны кошт ацэньваецца ў 11 млрд расійскіх рублёў (больш за 180 млн долараў). Плануецца, што будаўніцтва пачнецца ў 2017 годзе.

Кіраўнік "Infoline-Аналітыкі" Міхаіл Бурмістраў кажа, што праект будаўніцтва паромаў, хутчэй, "стратэгічны". Транспартнай і энергетычнай бяспецы Калінінградскай вобласці ва ўмовах пагаршэння адносін з краінамі Еўропы надаецца усё большая ўвага. Без дзяржпадтрымкі акупнасць новых паромаў не дасягаецца, адзначае эксперт.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі