Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Украіне

15/11/2022 - 13:35
Ракета трапіла ў жылы дом у Кіеве / Reuters

15 лістапада Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Украіне. Выбухі прагучалі ў Кіеве і ў некалькіх абласцях краіны — Кіеўскай, Адэскай, Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай, Львоўскай і іншых. Па ўсёй тэрыторыі Украіны была аб'яўлена паветраная трывога. Працавала ўкраінская сістэма супрацьпаветранай абароны, але ўдалося збіць толькі частку ракет.

"Атака на сталіцу, піша мэр Кіева Віталь Клічко. — У Пячэрскім раёне патрапленні, паводле папярэдняй інфармацыі, у два жылыя будынкі. Некалькі ракет збіла СПА над Кіевам".

Запуск ракет Х-101 адбываўся з самалёта Ту-95 з раёна Валгаграда і Астрахані.

"Удары па крытычнай інфраструктуры Украіны падчас саміту на Балі, дзе абмяркоўваюцца мірныя перамовы, — сімвал правалу расійскай дыпламатыі і банальная помста крамлёўскага ізгоя за паразу ў Херсоне. Той, каму не знайшлося месца ў коле цывілізаваных краін, заняўся звыклым варварствам", піша палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі