Рашэнне па прапанове забараніць медыкам насіць крыжыкі з'явіцца пасля 29 снежня

26/12/2016 - 13:36

Рашэнне па магчымай забароне беларускім медыкам насіць крыжыкі ці ставіць іконкі ў сваіх працоўных кабінетах з'явіцца пасля 29 снежня. А пакуль праект пастановы Міністэрства аховы здароўя "Аб зацверджанні Нормаў медыцынскай этыкі і дэанталогіі" знаходзіцца на грамадскім абмеркаванні. У гэтым дакуменце якраз ідзе гаворка пра забарону на "відавочную дэманстрацыю сваёй рэлігійнай прыналежнасці".

Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Павел звярнуўся да міністра аховы здароўя Васіля Жарко ў справе магчымай забароны нашэння лекарамі на працы крыжыкаў. Ён адзначыў, што кіраўніцтва БПЦ не згоднае з такім новаўвядзеннем, здзіўленае такой прапановай, заклапочанае яго магчымымі наступствамі для вернікаў. Мітрапаліт Павел у звароце да міністра папрасіў не дапусціць прыняцця пастановы ў такой рэдакцыі. Раней пра сваю заклапочанасць згаданым праектам пастановы Міністэрства аховы здароўя заявіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі