Рашэнне аб аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквы ўхваленае

11/10/2018 - 18:31

Сінод Сусветнага патраярхату ўхваліў рашэнне аб наданні аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве. Такое рашэнне прынятае сёння, 11 кастрычніка. Пры гэтым аднаўляецца кананічны статус патрыярха Філарэта (Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патраярхату) і патрыярха Макарыя (Украінская аўтакефальная праваслаўная царква).

Анексія Кіеўскай мітраполіі ў 1686 годзе, калі яна перайшла пад Маскоўскі патрыярхат,  прызнаная незаконнай. Цяпер Украіна зможа стварыць адзіную памесную праваслаўную царкву і абраць свайго новага кіраўніка — яму ўручаць гэтак званы томас ад Сусветнага патрыярха.

Патрыярх Філарэт заявіў, што супрацьстаяння на рэлігійнай глебе ва Украіне не будзе. Аб’яднанне павінна адбывацца добраахвотна, без гвалту. А кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патраярхату пацвердзіў, што частка святароў Маскоўскага патрыярхату ўжо заявіла пра свой намер далучыцца да адзінай памеснай царквы, паведамляе Радыё Свабода.

У сваю чаргу кіраўніцтва РПЦ мяркуе, што Україна парушыла каноны, бо звярнулася па аўтакефалію наўпроста да Сусветнага, а не да Маскоўскага патраярхату.

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі