Раналду хоча здымаць фільмы і займацца бізнэсам

30/12/2017 - 13:26

Форвард мадрыдскага “Рэала” Крышціяну Раналду заявіў, што пасля завяршэння спартовай кар’еры хоча заняцца бізнэсам і здымаць фільмы. У інтэрв’ю тэлеканалу Sky Italia футбаліст сказаў, што бачыць сябе ў бізнэсе — ён ужо мае гатэлі, трэнажорныя залы і лінію вопраткі. Цяпер ён сфакусаваны на гульні, але рана ці позна давядзецца сысці і Раналду гэта разумее.

У кастрычніку часопіс Forbes паставіў Раналду на другое месца ў спісе самых высокааплатных еўрапейскіх знакамітасцяў. Паводле інфармацыі выдання, за мінулы год партугальскі футбаліст зарабіў 93 мільёны долараў, паведамляюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі