Радзькоў: "Белая Русь" гатовая трансфармавацца ў партыю

30/01/2016 - 09:12

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" гатовае трансфармавацца ў партыю. З такой заявай 30 студзеня выступіў на паседжанні Савета аб'яднання яго кіраўнік Аляксандр Радзькоў. Паводле яго слоў, "Белая Русь" "набывае аўтарытэт, які ўжо выходзіць за межы грамадскай арганізацыі", інфармуе БЕЛТА.

У той жа час Радзькоў адзначыў, што пераўтварэнне ў партыю —— гэта "складаны працэс".

"Белая Русь" была створаная ў лістападзе 2007 года. Ад самага пачатку эксперты выказвалі меркаванне, што ў пэўны час грамадскае аб'яднанне пераўтворыцца ў "партыю ўлады". Аднак гэтага да 2016 года не адбылося. Як вядома, сёлета пройдуць парламенцкія выбары. Магчыма, што "Белая Русь" сапраўды паўдзельнічае ў іх як партыя. У яе шэрагах налічваецца больш за 135 тысяч чалавек.

Аляксандру Радзькову 64 гады. У мінулым ён — міністр адукацыі, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Са снежня 2014-га — памочнік кіраўніка дзяржавы.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі