Радыё Свабода пасля 65 гадоў штодзённага эфіру канчаткова пакідае радыёхвалі

30/04/2019 - 09:11

Радыё Свабода пасля амаль 65 гадоў штодзённага эфіру канчаткова пакідае радыёхвалі. 30 красавіка на сярэдняхвалевай частаце 1386 кГц апошні раз прагучыць яго сігнал.

"Радыё канчаецца, але прамоўленае слова і музыка застаюцца ў арсенале Свабоды, — адзначае беларуская рэдакцыя. — З хваляў радыёэфіру мы пераключаемся на іншыя каналы перадачы аўдыёсігналаў".

Радыё Свабода інфармуе, што яго надалей можна будзе слухаць у інтэрнэце і праз сатэліт.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі