Рабочы МЗКЦ: У дзень Народнага Ультыматуму нам забаранілі выходзіць з кабінетаў

23/10/2020 - 14:33
МЗКЦ / "Яндэкс"

26 кастрычніка работнікам МЗКЦ забароняць выходзіць са сваіх кабінетаў і будынка завода без дазволу начальнікаў, расказаў Еўрарадыё супрацоўнік прадпрыемства.

— Загад ад адміністрацыі завода. У прыватнасці, нам пра яго расказалі ва ўпраўленні галоўнага канструктара.

Загад начальства ніяк не змагло абгрунтаваць. Проста ў панядзелак, каб выйсці з кабінета, трэба будзе прасіць дазволу начальніка. Калі трэба выйсці з будынка — іншага начальніка, — кажа працаўнік МЗКЦ. 

Ён дадае, што рабочыя на прадпрыемстве вельмі незадаволеныя сітуацыяй. 

Памочнік генеральнага дырэктара МЗКЦ па агульных пытаннях Аляксандр Гук у каментары Еўрарадыё адмаўляе з'яўленне падобных загадаў.

Нагадаем, менавіта ў наступны панядзелак, 26 кастрычніка Святлана Ціханоўская заклікае беларусаў да страйку ў выпадку невыканання ўладамі патрабаванняў Народнага Ультыматуму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі