Пяскоў: Лукашэнка абмяркоўвае з Пуціным спробы разгойдваць сітуацыю ў Беларусі

13/07/2021 - 11:04

13 ліпеня ў Канстанцінаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу праходзяць перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што візіт Лукашэнкі не анансаваўся, бо сустрэча "не тэрміновая, некалькі тыдняў таму па ёй была дасягнута дамоўленасць у адной з тэлефонных размоваў". Ён назваў асноўныя тэмы для абмеркавання: "гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне" Беларусі і РФ, "абмен меркаваннямі па міжнародных справах". Між іншым, Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць "спробы калектыўнага Захаду далей разгойдваць сітуацыю ў Беларусі", а таксама "меры па супрацьдзеянні гэтаму". Гэта азначае, што гаворка ідзе пра санкцыі і контрсанкцыі.

Апошні раз вочна Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін размаўлялі ў канцы траўня, але заяваў для прэсы па выніках перамоваў не было. Цяперашні візіт у Расію стаў для Лукашэнкі чацвёртым з пачатку 2021 года. 

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі