П'яны бяспраўнік уначы ўчыніў ДТЗ, у якім загінулі трое яго пасажыраў

08/05/2019 - 08:41

У Бешанковіцкім раёне п'яны бяспраўнік учыніў ДТЗ, у якім загінулі трое яго пасажыраў. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося каля 00:30 у сераду, 8 траўня. П'яны вадзіцель не саўладаў з кіраваннем аўтамабілем на аўтадарозе Бешанковічы — Асавец. На 2-м яе кіламетры машына апынулася ў кювеце, дзе перакулілася. На месцы загінулі трое пасажыраў — мужчыны ва ўзросце 26 і 27 гадоў і 23-гадовая жанчына. Яшчэ адна пасажырка, 33-гадовая жанчына, атрымала траўмы, яе шпіталізавалі.

Бяспраўнік з месца здарэння ўцёк, але неўзабаве быў затрыманы міліцыяй. У яго дачыненні распачалі крымінальную справу.

Следчы камітэт шукае відавочцаў ДТЗ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі