Пяць самых дзіўных лічбаў беларускага хакея

25/05/2017 - 14:24

Еўрарадыё знайшло пяць самых дзіўных лічбаў беларускага хакея.

18,1 млн долараў
Прыкладна такія грошы, па словах кіраўніка дзяржавы, ідуць на хакей, "а аддачы ніякай!". Паводле слоў Лукашэнкі, гэта 18% ад усіх выдаткаў на фізкультуру і спорт у бюджэце.

107 130 рублёў
Столькі заплаціў за 400 хакейных клюшак ў 2016 годзе хакейны клуб "Брэст". Клуб заняў апошняе месца ў Экстралізе. Уся яго экіпіроўка каштавала ў тры разы больш (прыкладна 334 000 рублёў).

4700 рублёў
Столькі каштавала кожная з 71-й шайбы, закінутай ХК "Брэст" у Экстралізе ў пераліку на грошы, выдаткаваныя на экіпіроўку каманды. Гэта прыкладна як дзве хакейныя шайбы, адлітыя ў срэбры.

3 млн долараў
Столькі, па словах старшыні федэрацыі хакея, абыходзяцца легіянеры хакейнаму клубу "Дынама-Мінск".

3 199 067 рублёў
Столькі "Мінск-арэна" заплаціць за электрычнасць у 2017 годзе. Ацяпленне арэны абыдзецца у 907 763 рублёў.

Фота: ХК "Дынама-Мінск"

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі