“Пяць разоў мянялі вокладку”. Чаму пяцітомнік Алексіевіч не выйшаў да яе юбілею

31/05/2018 - 12:07

Арганізатары збору сродкаў на выданне пяцітомніка Святланы Алексіевіч "Галасы утопіі" паведамілі, што не паспяваюць ўкласціся ў абяцаныя тэрміны і прывезці кнігі ў траўні:

“Узнікла невялікая затрымка, у сувязі з чым кнігі прыедуць у Мінск у дзясятых днях чэрвеня. Прэзентацыя ў Мінску запланаваная на 25 чэрвеня і пройдзе ў ОК16”.

Выдавец пяцітомніка Ігар Логвінаў тлумачыць Еўрарадыё, што затрымка адбылася праз складаную вокладку, якую давялося змяняць пяць разоў:

"З вокладкай шмат праблем у друкарні. Ужо пяць разоў мянялі яе. Вось літаральна на днях адправілі канчатковы варыянт. Спадзяёмся, што кнігі прыедуць у Беларусь у пачатку чэрвеня".

Праблема заключаецца яшчэ і ў тым, что тыпаграфія, якая друкуе беларускія пераклады асноўных твораў нобелеўскай лаўрэаткі, знаходзіцца ў Цверы, што ў 725 кіламетрах ад Мінска.

З’яўленне беларускіх перакладаў Святланы Алексіевіч было б выдатным падарункам да 70-гадовага юбілею, які пісьменніца адзначае сёння, 31 траўня. Але, на жаль, атрымалася так, як атрымалася.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі