Пустыня наступае: як змяняецца клімат на беларускім Палессі

04/05/2020 - 14:59

Фатограф Сяргей Плыткевіч у канцы красавіка праехаўся па паўднёвых раёнах Гомельскай вобласці. Ён стаў сведкам, як імкліва змяняецца клімат на беларускім Палессі. Там можна пабачыць пясчаныя буры — палі і населеныя пункты паступова засыпае пяском. На сваім сайце "Планета Беларусь" Плыткевіч змясціў фотарэпартаж з Рэчыцкага, Лоеўскага і іншых раёнаў. Ён папярэджвае, што набліжаецца сапраўдная катастрофа і трэба тэрмінова ратаваць прыроду і людзей. Інакш на поўдні Беларусі мы будзем бачыць пейзажы, якія нагадваюць пустыні Сярэдняй Азіі.

Гэты і наступныя здымкі — planetabelarus.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі