Пуцін спадзяецца, што перамовы з Беларуссю пра газ завершацца да канца года

15/11/2019 - 08:14

Расія чакае, што перамовы з Беларуссю наконт цаны на пастаўкі расійскага газу завершацца да канцэ гэтага года. Пра гэта расійскі прэзідэнт заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках саміту БРІКС.

"Перамовы з Беларуссю ідуць паводле плана. Спадзяюся, да канца года мы гэта адрэгулюем", — перадае ТАСС словы Уладзіміра Пуціна.

У 2018 годзе Беларусь імпартавала з Расіі 20,33 мільярда кубаметраў прыроднага газу. Чакаецца, што па выніках 2019 года Беларусь атрымае таксама каля 20 мільярдаў кубаметраў расійскага газу. Цана на расійскі газ для нашай краіны сёлета складае $127 за 1000 кубаметраў.

Кантракт па пастаўках газу заканчваецца ў 2019 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі