Пуцін: пік эпідэміі каранавіруса яшчэ не пройдзены

07/04/2020 - 16:09

Пік эпідэміі каранавіруса яшчэ не пройдзены. Такую заяву ў аўторак зрабіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Ён правёў нараду ў фармаце відэаканферэнцыі з экспертамі па сітуацыі з каранавірусам у Расіі. Пуцін заклікаў вучыцца на чужых памылках і не паўтараць іх.

"Мы цяпер усе вірусолагамі, як мне здаецца, сталі, уся краіна вірусолагі, цытуе словы прэзідэнта Расіі яго прэс-служба. — Але меркаванне сапраўдных спецыялістаў вельмі важнае".

Уладзімір Пуцін хоча, каб дзеянні ўладаў былі "адпаведныя пагрозе і адэкватныя сітуацыі".

У Расіі налічваецца 7,5 тысячы заражаных каранавірусам, 58 чалавек памерлі. У РФ праведзена амаль 800 тысяч тэстаў. Красавік у Расіі раней быў аб'яўлены непрацоўным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі