Пуцін пакрыўдзіўся, што Украіна можа атрымаць бязвізавы рэжым з ЕС

21/12/2015 - 05:27

Уладзімір Пуцін лічыць, што бязвізавы ўезд у ЕС, які могуць атрымаць ўкраінцы, — гэта неадпаведны абмен на ўмовы, у якіх апынулася Украіна. Такая заява з вуснаў кіраўніка Расіі прагучала ў дакументальным фільме "Сусветны лад", які 20 снежня паказаў тэлеканал "Расія-1".

"З дапамогай дзяржпераваротаў нельга зрабіць лепш. Што, хіба зараз лепш стала? Улада засталася ў руках алігархаў, краіну паставілі пад вонкавае кіраванне, прывезлі туды ўсіх ключавых кіраўнікоў з суседніх краін і з-за мяжы, з-за акіяна, жыццёвы ўзровень народа катастрафічна падае", — цытуе Пуціна interfax.by

Расійскі кіраўнік заявіў, што ва Украіне адбываецца поўная дэіндустрыялізацыя.

"А што атрымліваюць узамен? Магчыма, дадуць права бязвізавага ўезду ў Еўропу. Можа, дадуць, а можа — не. Але гэта нават не права на працу, нават не працоўная віза. Але, нават, калі б працоўная. У якасці каго? Нянечак, садоўнікаў або будаўнічых рабочых? Бяры больш, кідай далей. А хіба гэта лёс і будучыня такой прыгожай краіны, такога выдатнага народа, як Украіна і ўкраінцы? Вядома, не", — мяркуе Пуцін.

Па яго словах, утрымліваць Украіну ніхто не хоча, а фінансавую нагрузку па Украіне Захад імкнецца перакласці на Расію.

Як паведамлялася раней, напрыканцы мінулага тыдня Еўракамісія заявіла, што Украіна выканала ўсе ўмовы для бязвізавага рэжыму.

Фота: professionali.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі