Пуцін не зразумеў, што Лукашэнка хацеў яму расказаць па тэлефоне

22/03/2023 - 11:43
Карыкатура dw.com

Уладзімір Пуцін не зразумеў, што Аляксандр Лукашэнка хацеў яму расказаць па тэлефоне. Пра гэты кур'ёзны выпадак Лукашэнка расказаў у сераду. Пасля нядаўняга наведвання мінскага прадпрыемства "Планар" ён патэлефанаваў у Маскву.

"Хачу паведаміць табе "вельмі прыкрую" рэч, — пачулася з Мінска. — У нас ёсць усё, каб лёталі самалёты, перасоўваліся танкі і ў космас запускаць ракеты".

"Ты пра што?" — перапыніў Пуцін.

"Я пра мікраэлектроніку, — абсалютна сур'ёзна сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І кажу яму так, па-простаму: калі мы сёння айфон гэты не вырабім (няма ў нас гэтых "нанаметраў"), добра — мы яго купім. Але каб трактары, электрамабілі, матацыклы, самалёты, ракеты і баявая тэхніка перасоўваліся — у нас ёсць усё... Таму яшчэ некаторы час — і мы атрымаем тое, што нам трэба для гэтых айфонаў. Камп'ютар жа робім..."

Расказваючы пра гэтае тэлефанаванне, Лукашэнка спрабаваў пераканаць беларусаў, што "эканоміка не абрынулася і не абрынецца". Проста яму яшчэ трэба "некаторы час".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі