Лукашэнкі і Пуцін выйгралі ў хакей з лікам 16:1

15/02/2019 - 14:02

У пятніцу ў Сочы ў спартыўным комплексе "Шайба" прайшоў хакейны матч, у якім паўдзельнічалі Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі, Уладзімір Пуцін. Яны гулялі ў адной камандзе, якая атрымала назву "Тыгры". Сапернікам была каманда "Мядзведзі". У камандах гулялі беларускія і расійскія хакеісты, адзначае ria.ru. Як інфармуе БЕЛТА, "Тыгры" былі ў бела-чырвонай форме, "Мядзведзі" —— у сіне-чырвонай. Пуцін гуляў у хакей пад 11-м нумарам, абодва Лукашэнкі — пад 1-м. Матч праходзіў без гледачоў, за ім сачылі толькі ахоўнікі і журналісты. "Тыгры" перамаглі з лікам 16:1. Сярод іншых шайбы закідвалі Аляксандр і Мікалай Лукашэнка, Уладзімір Пуцін.

У Twitter з'явілася відэа, на якім можна пабачыць, як Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі трэніраваліся перад матчам. Яны з'явіліся на лёдзе на паўгадзіны раней за Уладзіміра Пуціна. Расійскі прэзідэнт напярэдадні пашкодзіў палец падчас трэніроўкі па дзюдо, але ад гульні ў хакей не адмовіўся.

Больш важных падзей тыдня ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі