Прызначаны новы галоўны трэнер ФК "Гомель"

10/01/2022 - 13:06

Прызначаны новы галоўны трэнер ФК "Гомель". Ім стаў 48-гадовы Уладзімір Нявінскі, які ў мінулым сезоне працаваў памочнікам галоўнага трэнера ў гродзенскім "Нёмане". Тэрмін пагаднення разлічаны на 2 гады, паведамляе клубная прэс-служба.

Ранейшы галоўны трэнер "Гомеля" Іван Біёнчык у снежні стаў галоўным трэнерам салігорскага "Шахцёра".

Нявінскі за сваю кар'еру звычайна быў у трэнерскім штабе (у 2009-2017 гг. працаваў у БАТЭ), галоўным трэнерам ён працаваў у сталічным "Тарпеда".

Новы галоўны трэнер "Гомеля" спадзяецца сабраць "баяздольны калектыў для вырашэння высокіх задач". У 2021-м каманда заняла ў чэмпіянаце 4-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі