Прызначаны новы дырэктар дэпартаменту па ядзернай энергетыцы Мінэнерга

19/08/2016 - 11:09

Новым дырэктарам дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі стаў Васіль Палюховіч. Адпаведнае рашэнне прынятае пастановай Савета міністраў ад 18 жніўня № 647, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ўраду.

Да гэтага прызначэння Палюховіч займаў пасаду намесніка дырэктара гэтага ведамства. Раней жа дэпартамент ачольваў Станіслаў Чарнавусаў. Апошняга прызначылі на гэтую пасаду два гады таму, у жніўні 2014 года. Прычыны такіх перастановак не паведамляюцца. Невядома таксама, на якую працу пераводзяць Чарнавусава.

Васіль Палюховіч нарадзіўся ў 1957 годзе ў Серніках Зарэчанскага раёна Ровенскай вобласці Украіны. Ён выпускнік Кіеўскага політэхнічнага інстытута, а ў 1986 годзе — аспірантуры Інстытута ядзернай энергетыкі Акадэміі навук БССР. Кандыдат тэхнічных навук.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі