Прысуд палітзняволенай Вользе Залатар пакінулі без зменаў

16/03/2022 - 10:52

Суддзя Вярхоўнага суда Аляксей Рыбакоў 11 сакавіка разгледзеў скаргу палітзняволенай Вольгі Залатар на рашэнне Мінгарсуда. Прысуд пакінулі ў сіле. 

Вольга Залатар асуджаная на чатыры гады калоніі. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамога да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Залатар — верніца, маці пяці дзяцей. Яна адміністравала дваровы чат і арганізоўвала чаяванні, прагулкі ды канцэрты. Яна трапіла за краты ў сакавіку 2021 года. Пасля затрымання Вольга расказвала, што яе катавалі.

У лістах жанчына піша, што два тыдні амаль не атрымлівала лістоў. Таксама яна распавяла, якія кнігі чытае ў зняволенні: 

"Зараз я чытаю "Прытчы цара Саламона". Гэта невымоўная крыніца мудрасці, радасці і суцяшэння. 

У дадатак я чытаю Дантэ "Божественная комедия". Ледзь адолела Пекла, зараз паціху крочу праз Чысцец. Вельмі спадзяюся дабрацца да Раю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі