Прымаў меры канспірацыі і пераапранаўся на гарышчы: дэталі нападу на ювелірную краму

24/08/2026 - 11:23

Рабаўнік ювелірнай крамы / mvd.gov.by

У міліцыі расказалі падрабязнасці гучнага нападу на ювелірную краму "Самацветы" на праспекце Незалежнасці ў Мінску.

Як паведамлялася раней, зламыснік прыйшоў у медыцынскай масцы і пагражаў прадметам, падобным да пісталета. Ён забраў ювелірныя вырабы і ўцёк з месца злачынства, а прадавачка націснула трывожную кнопку.

Затрымалі яго на працягу сутак пры спробе пакінуць Беларусь. Рабаўніком аказаўся 34-гадовы мінчанін.

Выявілася, што зламыснік прымаў меры канспірацыі: пасля рабавання ён пераапрануўся на гарышчы аднаго з дамоў па вуліцы Каліноўскага. Пасля гэтага ён паспрабаваў уцячы за мяжу. Паведамляецца, што ён разам з крадзенымі ўпрыгажэннямі спрабаваў пакінуць краіну на рэйсавым аўтобусе "Мінск — Санкт-Пецярбург".

Затрымлівалі яго ў салоне аўтобуса, дзе былі іншыя пасажыры, у тым ліку дзеці. Для затрымання былі прыцягнутыя байцы спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС. Міліцыянты кажуць, што кайданкі зламысніку начапілі яшчэ да таго, як ён зразумеў, што адбываецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі