Пры выездзе за мяжу беларусам могуць выдаваць па два біяметрычныя пашпарты

17/12/2019 - 06:43

Пры выездзе за мяжу беларусам могуць выдаваць па два біяметрычныя пашпарты, і яны будуць дзейнічаць паралельна. Пра гэта распавёў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Журналістка папыталася, з чым гэта будзе звязана — можа, з недахопам старонак у пашпарце? 

"Калі старонак не хапае. Калі ён наведвае краіны, якія не зусім вітаюць, калі ён едзе ў адну ці другую краіну. Ці для павышэння мабільнасці. Вельмі часта дыпламатычныя прадстаўніцтвы замежных дзяржаў забіраюць пашпарты на тэрмін да двух ці трох тыдняў. Таму грамадзянін у гэты час абмежаваны ў сваёй мабільнасці", — патлумачыў Бягун.

Такім чынам, адзін пашпарт можна будзе здаць на атрыманне візы, а з другім паехаць куды-небудзь.

Дарэчы, увядзенне біяметрычных пашпартоў і ID-картак перанесена на 1 студзеня 2021 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі