Прэзідэнт Узбекістана падарыў Лукашэнку статую хакеіста Лукашэнкі

31/07/2019 - 19:04

31 ліпеня пачаўся афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева. У Нацыянальным аэрапорце Мінск яго сустракалі прэм'ер Сяргей Румас і міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Афіцыйная сустрэча Мірзіева з Аляксандрам Лукашэнкам запланаваная на 1 жніўня, аднак ужо ў сераду яны правялі нефармальную сустрэчу ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Заслаўе".

Як інфармуе прэс-служба беларускага кіраўніка, прэзідэнт Узбекістана падарыў Аляксандру Лукашэнку статую хакеіста. Лукашэнка падарыў госцю беларускую вышыванку і пано "Беларус", а яго сын Мікалай — статуэку зубра.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі